Дзень Волі

Галоўная / Навiны / Дзень Волі

Святкуем Дзень Волі у Рызе

Раней мы жылі ў Беларусі, але зараз Беларусь жыве ў кожным з нас!

Ва ўмовах надзвычайнай сітуацыі і локдаўна мы зладзілі ў Рызе (Латвія) выставу пад адкрытым небам, прысвечаную Дню Волі.
Кожны ахвотны мог падысці і пачытаць пра тое, што значыць для нас гэтае свята і якім коштам цяпер беларусы здабываюць сваю свабоду.
Мы ўдзячныя ўсім хто нас падтрымлівае ў нашым жаданні мець права выбару і быць свабоднымі!
Жыве!