Гадавіна тэракту ў метро

Галоўная / Навiны / Гадавіна тэракту ў метро

Гадавіна тэракту ў метро

Сёння, 11 красавіка, роўна 10 гадоў з моманту аднаго з самых жахлівых дзён у гісторыі Беларусі. Дня, калі ў разгар эканамічнага і палітычнага крызісу, на самай ажыўленай станцыі метро, у гадзіну-пік, адбыўся магутны выбух.

Большасць беларусаў дагэтуль не вераць у афіцыйную версію таго, што адбылося. І, цалкам магчыма, нездарма - цёмных плям у расследаванні больш чым дастаткова. Але важна памятаць аб адным: нішто не верне жыцця 15 простых людзей і не сатрэ ўспаміны у 233 пацярпелых.

Мы жадаем выказаць сваю салідарнасць і заклікаць усіх менчукоў прынесці кветкі ў памяць аб усіх загінулых у той дзень!

Жыве!