Ігару Лосіку выставілі новае абвінавачаньне

Галоўная / Навiны / Ігару Лосіку выставілі новае абвінавачаньне

Ігару Лосіку выставілі новае абвінавачаньне. Ён абвясьціў сухую галадоўку.

Сёньня Ігару Лосіку, кансультанту Радыё Свабода і адміністратару тэлеграм-каналу «Беларусь головного мозга», выставілі новае абвінавачаньне. Пасьля гэтага на вачах у сьледчага і адваката ён спрабаваў парэзаць сабе рукі і абвясьціў сухую галадоўку на знак пратэсту.

Мы не маем права маўчаць і заклікаем усіх неабыякавых людзей казаць аб гэтай сітуацыі, перакладаць на мовы якімі вы валодаеце і распаўсюджваць, каб як мага больш людзей ведала якое беззаконне адбывацца ў Беларусі!

Партрэт @allkimiya