Беларусы віншуюць усіх жанчын і дзяўчат з 8 Сакавіка!

Галоўная / Навiны / Беларусы віншуюць усіх жанчын і дзяўчат з 8 Сакавіка!

Смеласць і адвага беларускіх жанчын шакавала ўвесь свет!

Яны выходзілі на жаночыя маршы, збіраліся ў ланцугі салідарнасці, стаялі ў счэпках, яны адбівалі мужчын ад карнікаў. Многія беларускі пацярпелі за нашу свабоду: на дадзены момант у Беларусі 38 жанчын палітвязняў. Але вясна - час пераменаў, час новых магчымасцяў, час надзеі і рашучых дзеянняў.

Беларусы віншуюць усіх жанчын і дзяўчат з 8 Сакавіка!
Каб гэтая вясна падаравала нам ўсім шчасце!