Разам супраць расейскай агрэсіі!

Галоўная / Iнiцыятывы / Разам супраць расейскай агрэсіі!

У дзень Незалежнасьці Ўкраіны дыяспары беларусаў стварылі віртуальны ланцуг салідарнасьці з украінскім народам, які расьцягнуўся па ўсім сьвеце – ад Беластоку да Сакрамэнта, ад Лёндана да Мюнхэна.

Пад украінска-беларускую песьню «Героям», што была напісаная на знак салідарнасьці ўкраінцаў з беларусамі ў 2020-м, удзельнікі акцыі згадалі і беларускіх добраахвотнікаў, якія са зброяю ў руках бароняць Незалежнасьць Украіны, і тых, хто аддаў сваё жыцьцё ў змаганьні за яе.

Гэта й іх сьвята таксама!

Слава Ўкраіне!
Жыве Беларусь!