Памяцi Рамана Бандарэнка

Галоўная / Iнiцыятывы / Памяцi Рамана Бандарэнка

Ускладанне кветак у памяць Рамана Бандарэнка ля Амбассады

11 лістапада ў знакаміты на ўсю Беларусь панадворак, які атрымаў назву "Плошча пераменаў", прыехалі невядомыя ў Балаклаве і пачалі зрэзаць з плота бел-чырвона-белыя стужкі.

«Я выходжу", - гэта апошняе паведамленне ад Бандарэнка ў дваровым чаце. З перапіскі суседзяў ён даведаўся, што невядомыя ў масках зразаюць здымаюць бел-чырвона-белыя стужкі, вывешаныя жыхарамі яго дома. У двары Бандарэнка збілі людзі ў цывільным і ў масках, а пазней яго забрала міліцыя. На наступны дзень ён памёр у шпіталі, куды паступіў з РАУС з траўмамі чэрапа і кровазліццём у мозг.  

Мы, беларусы Латвіі, прыехалі да амбассады Беларусі і ўсклалі кветкі ў памяць аб нявіннай ахвяры беларускага рэжыму. Да нас далучыліся Вераніка і Валерый Цапкала, якія цяпер знаходзяцца ў Латвіі.