Бежанства для беларусаў

Галоўная / Жыцце ў Латвii / Бежанства для беларусаў

Бежанства для беларусаў

У сувязі з палітычнай сітуацыяй у Беларусі, грамадзяне Беларусі, каторыя выступаюць проціў дзейнай незаконнай улады і адчуваюць небяспеку сваёй свабодзе, здароўю ці жыццю, могуць прэтэндаваць на атрыманне статусу бежанца, або альтернатыўнага статусу ў Латвіі.

Хто мае права на атрыманне статусу бежанца ў Латвіі?

Статус бежанца могуць атрымаць тыя грамадзяне Беларусі, у дачыненні да каторых у Беларусі вядзецца пераслед па палітычных матывах і якія маюць доказы гэтага.

Альтернатыўны статус могуць атрымаць грамадзяне Беларусі, у дачыненні да каторых вядзецца переслед, але яны не маюць доказаў гэтага, ці тыя, хто проста адчувае сябе ў небяспецы.

Што мне дасць статус бежанца?

Статус бежанца дае сталы дазвол на жыхарства ў Латвіі (постоянный вид на жительство – ПМЖ, рус.), альтернатыўны статус – часовы дазвол на жыхарства (временный вид на жительство – ВНЖ, рус.).

Маючы статус бежанца, ці альтернатыўны статус вы маеце магчымасць легальна жыць і працаваць у Латвіі. Гэта амаль грамадзянства з ўсімі правамі як у грамадзян Латвіі, за выключэннем магчымасці галасаваць, ці ўдзельнічаць у выбарах.

На сённішні момант, гэта самы правільны і просты спосаб атрымаць часовы прытулак у Еўропе.

Ці вымушаны я буду жыць у лагеры для бежанцаў, калі я падамся на статус бежанца?

Не. З моманту падачы заявы на атрыманне статусу бежанца да моманту атрымання рашэння аб наданні вам адпаведнага статусу вы маеце права (не абавязак) жыць у лагеры для бежанцаў. І толькі ў выпадку, калі вы заяўляеце, што не маеце грошаў, каб здымаць сабе неабходнае жытло.

Месца ў лагеры для бежанцаў – гэта дапамога вам і вашай сям’і збоку Латвійскай Рэспублікі.

Таму, калі хаціце, вы можаце здымаць жытло ў будзь-якім месцы Латвіі і жыць там, пакудь ваша заява разглядаецца.

Колькі разглядаецца заява на атрыманне статусу бежанца і ці можна ў гэты перыяд працаваць?

Стандартны тэрмін для прыняцця рашэння аб наданні статусу бежанца, ці альтернатыўнага статусу – шэсць месяцаў.

Але на практыцы, улічваючы сітуацыю ў Беларусі, рашэнне звычайна прымаецца хутчэй за 3,5 – 4 месяцы.

На жаль, у гэты перыяд, пакуль ваша заява на бежанства разглядаецца, працаваць забаронена. Але ў гэты час вы можаце разлічваць на падтрымку з боку Латвійскай дзяржавы.

 

На якую падтрымку з боку Латвіі я магу разлічваць пакуль разглядаецца мая заява на атрыманне бежанства (прытулку)?

Калі вы ня маеце магчымасць здымаць жыллё ўвесь час, пакуль разглядаецца ваша заява на бежанства, вы можаце разлічваць на месца ў лагеры для бежанцаў.

Лагер для бежанцаў – гэта добрае жытло, нечым падобнае на звычайны еўрапэйскі хостэл (ніякіх палатак у чыстым полі).

Тым, хто скарыстаўся гэтай магчымасцю, у лагеры дапамогуць з усім неабходным – дадуць у часовае карыстанне посуд, пасцельную бялізну і г.д. Акрамя гэтага, вам будуць выдаваць грошы на харчаванне, касметыку, а для сямей з малымі дзеткамі – дзіцячае харчаванне і падгузнікі.

У лагеры есць бібліятэка, трэнажорны зал, камп’ютарны клас і добрая пральня.

У лагеры працуе медыцынская сястра і ўрач, аказваецца базавая медыцынская дапамога, у тым ліку у складаных выпадках – у бальніцах.

Да таго ж, усім шукальнікам статусу бежанца, незалежна жывуць яны ў лагеры, ці самастойна, надаецца дапамога ментара – спецыяльнага валанцёра, які з’яўляецца грамадзянінам Латвіі, добра валодае рускай і латышскай мовамі, мае вялікі досвед ва ўсіх працэдурах атрымання статусу бежанца і рашэнні асноўных праблем; арганізуюцца курсы латышскай мовы і інтэграцыйныя курсы аб асноўных законах і культуры Латвіі.

Як прасіць прытулак?

Папрасіць прытулак ў Латвіі двума шляхамі: або адразу на мяжы (рэкамендаваны), або на працягу трох месяцаў (90 дзён) з моманту ўезду ў Латвію.

Каб папрасіць прытулак на мяжы, вам неабходна звярнуцца з вуснай просьбай да любога латышскага памежнага супрацоўніка.

Калі вы ўжо ўехалі на тэррыторыю Латвіі, вам неабходна прыйсці і звярнуцца за адпаведнай просьбай ў любое тэррытарыяльнае падраздзяленне латышскай памежнай службы.

Калі вы не можаце знайсці самі такое падраздзяленне, звяжыцесь з намі, мы вам дапаможам.

Адразу пасля таго, як вы звярнецесь з заявай, пачнецца працэдура афармлення:

  • - вас папросяць напісаць адпаведную пісьмовую заяву з апісаннем прычын па якіх вы шукаеце прытулку;
  • - возьмуць адбіткі пальцаў і фота;
  • - спытаюць ці маеце вы магчымасць самастойна здымаць жыллё і харчавацца (калі не – прапануюць паехаць у лагер для бежанцаў ці адвязуць вас самі, калі ў вас не мае грошай і на дарогу).

Пасля гэтага, на працягу трох месяцаў вас чакаюць два інтэрвью на роднай мове:

  • - першае інтервью – дарожнае – на ім вас будуць пытацца базавыя пытанні аб вашым узросце, сямейным статусе, працоўнай гісторыі, сваяках, месцах жыхарства;
  • - другое інтервью – асноўнае – на ім вас будуць пытацца прычыны, па якіх вы шукаеце прытулку ў Латвіі, папросяць прадаставіць доказы (якія ў вас ёсць) палітычнага пераследу. Калі ў вас няма доказаў – гэта нармальна, але чым іх больш, тым лепш.

Пасля другога інтервью, на працягу трох месяцаў імміграцыйная служба вырашыць ці выдаць вам статус і які (бежанца або альтернатыўны). Гэта рашэнне не канчатковае і яго можно абскардзіць у суддзе. Для гэтага вам будзе прадастаўлена бясплатная юрыдычная дапамога.

Калі ўжо і суд вырашыць, што статус вам даваць нельга, то вам будзе дан тэрмін (звычайна трохі больш за месяц) для таго, каб дабраахвотна пакінуць Латвію, таксама магчыма грашовая дапамога на набыццё квіткоў. Вы зможаце выехаць у любую краіну з якой у Беларусі дзейнічае безвізавы рэжым.

Пад час атрымання бежанства перыядычна могуць узнікаць тыя ці іншыя цяжкасці. Наша парада – не бойцеся. У первую чаргу звярніцеся да свайго мэнтара, ён вам парадзіць. Потым да бясплатнага юрыста ці да нас.

Вы можаце атрымаць адказы на пытанні, якія дапамогуць Вам пазнаёміцца ​​з грамадствам Латвіі, а таксама даведацца карысную і практычную інфармацыю пра жыццё ў Латвіi на гэтых сайтах: 

 http://www.beglis.lv/ru

https://www.pmlp.gov.lv/lv/celvedis-patveruma-mekletajiem-latvija