7 лютага, у дзень салідарнасці з народам Беларусі Рыжская Дума
і латвійскае тэлебачанне зрабiлi неверагодны перфоманс у падтрымку народа Беларусі.
Некалькі месцаў у горадзе былi асветлены колерамi сцяга незалежнасці Беларусі,
у тым ліку Рыжская ратуша і Палац культуры ВЭФ. Падтрымалi таксама прымуць
Міністэрства замежных спраў Латвійскай Рэспублікі і Латвійская нацыянальная бібліятэка.
У сваю чаргу, Латвійскае тэлебачанне асветлілi Даўгаву бел-чырвона-белымі кoлерамi.
Каб сімвалізаваць падтрымку барацьбы беларускага народа за свабоду, кампанія LMT,
якая займаецца інавацыйнымі тэхналогіямі дронов, у супрацоўніцтве з Рыжскай
гарадской думай зняла прывітальны відэаролік, у якім паказаны вялікі бел-чырвона-белы сцяг
незалежнасці Беларусі на Даугаве, рацэ, якая злучае Латвію і Беларусь.
Вялікі дзякуй арганізатарам і ўсім латышам! Гэта вельмі важна для людзей
Беларусі зразумець, што яны не адны, што ёсць людзі і краіны, якія
спачуваюць і разумеюць іх гора. Якія таксама калісьці прайшлі шлях да
дэмакратыі і падтрымліваюць сваіх суседзяў! Вялікі дзякуй!
#StandWithBelarus