Пра нас

Галоўная / Пра нас

ПРА НАС 

"Суполка" беларусаў у Латвiі арганізавана ў жніўні-кастрычніку 2020 года высілкамі беларусаў-жыхароў Латвiі. 

Сваей мэтай мае аб'яднаць усіх, хто адчувае сабе часткай народа і культуры Беларусі,ці мае да гэтага вялікі інтарэс.

Пад народам Беларусі мы маем на ўвазе не толькі этнічных беларусаў, але і  ўсе супольніцтва, якія жывуць у Краі. 

Асноўная мэта згуртаваньня – падрымлiваць інтарэсы беларусаў і іх сем’яў у Латвiі, быць сувязным звяном паміж беларускай

і латвiйскай культурай і грамадствам, наладжваць кантакты паміж беларусамі і латышамі.


Мы таксама зацікаўлены ва ўдзеле ў латвiйска-беларускіх праектах супрацоўніцтва, жадаем дапамагаць беларусам інтэгравацца

ў латвiйскую культурную і працоўнае жыццё і садзейнічаць станоўчаму іміджу Беларусі і беларусаў у Латвiі.


Калі ты ведаешь адказ на вокліч "Жыве Беларусь!" - "Жыве вечна!", то нам з табою ў  адным накірунку.

НАША МIСIЯ

Мы будзем спрыяць інтэграцыі грамадзян з Беларусi, якія пражываюць у Латвii .

Мы будзем пашырыць культурнае, эканамічнае і гуманітарнае супрацоўніцтва паміж дзвюма рэспублікамі.

Мы будзем усталёўваць і падтрымліваць кантакт з латвійскімі палітыкамі і журналістамі і трымаць іх у курсе сітуацыі ў Беларусі.

Мы будзем распаўсюджваць iнфармацыю пра Беларусь у латвійскім грамадстве.

>> ДАЛУЧЫЦЦА ДА "СУПОЛКІ" БЕЛАРУСАЎ У ЛАТВІІ,
>> даслаўшы запыт на паштовую скрыню асацыяцыі іnfo.supolka@gmail.com