You go girl! Women's march for Belarus. Riga
Шэсце пачалося ў Верманском садзе і завяршылася ля Латвійскай нацыянальнай оперы.
У святле апошняй выбарчай кампаніі жанчыны Беларусі былі вымушаныя заняць актыўную міратворчую пазіцыю пасля таго, як пачаліся пераследы народных лідэраў і бесчалавечныя падаўленні і катаванні мірных пратэстуючых.
Акцыі супраць гвалту, якія сабралі тысячы беларусак ў белым з кветкамі, сталі вядомыя на ўвесь свет. На нейкі час нам удалося панізіць градус гвалту ў краіне. Аднак Лукашэнка і яго асяроддзе, убачыўшы пагрозу свайму рэжыму ў асобах адважных беларусак, ўзмацнілі ціск на жанчын. Традыцыйныя суботнія жаночыя пратэсты заканчваюцца масавымі затрыманнямі да 500 чалавек.
На нашых жанчын складаюць ілжывыя пратаколы і ўтрымліваюць у неналежных умовах у халодных камерах, абражаюць і пагражаюць маці выманнем дзяцей з сям'і, звальняюць з працы з дзяржаўных устаноў, выпісваюць незаконныя штрафы і выкарыстоўваюць інструменты прапаганды на дзяржаўных каналах, каб усяляк ачарніць рэпутацыю жанчын, якія выступаюць за мір і шанаванне сваіх правоў.
Жаночая салідарнасць не мае межаў, жанчыны ўсяго свету падтрымалi ініцыятыву ў барацьбе за свае правы і годнасць!