Мітынгi ля Амбасады
Першы мiтынг ля амбасады адбыўся 12 жнiўня.
Жыхары Латвіі выйшлі да беларускай амбасады ў Рызе з акцыяй у падтрымку пратэстоўцаў у Рэспубліцы Беларусь.Мітынг сабраў каля 400 чалавек. Усе скандавалі: "Свабоду беларусам!" У руках удзельнікаў акцыі плакаты з лозунгамі "Жыве Беларусь", "Беларусь заслугоўвае свабоды", "Праўду не схаваеш у аўтазак".
З тых часоў мы пастаянна ладзім пікеты ля амбассады. Нас падтрымліваюць карэнныя жыхары Латвіі, якія не абыякавыя да таго, што ў суседняй краіне парушаюцца базавыя правы чалавека, да людзей ўжываюць катаванні, кідаюць у турмы за іх палітычныя погляды.