Беларуская мастачка Вольга Якубоўская, аўтарка знакамітых «Коцікаў Свабоды» якая зараз пражывае ў Рызе, запускае дабрачынны аўкцыён у падтрымку Беларускай праваслаўнай парафіі ў Вільні.
Гэта ўнікальнае месца духоўнай сілы беларусаў, дзе адкрыта моляцца аб свабодзе, дапамагаюць палітвязням і іх сем'ям, гавораць аб праблемах палітэмігрантаў, а таксама акармляюць праваслаўных беларусаў у выгнанні. І на дадзены момант прыход мае вострую патрэбу ў фінансавай падтрымцы.
Лот аўкцыёну - новая праца мастачкі "Валошкі для Беларусі".
Аўкцыён стартуе 5 лістапада і фінішуе 12 лістапада ў 21:00 CET. Стартавая цана - 100 €, мінімальны крок - 50 €. Ён пройдзе на старонцы аўтара ў Instagram, атрыманыя сродкі будуць пералічаныя на рахунак прыходу на BYSOL. Прыняць удзел у аўкцыёне могуць як фізічныя, так і юрыдычныя асобы. Стаўкі можна зрабіць публічна на старонцы аўтара, а таксама ў асабістых паведамленнях, калі ўдзельнік пажадае захаваць ананімнасць.
Атрымаць каментары пра аўкцыён, а таксама пра патрэбы Беларускай праваслаўнай парафіі ў Вільні вы можаце на старонках сацыяльных сетак у аўтаркi Вольгі Якубоўскай і святароў парафіі Георгія Роя і Аляксандра Кухты.
* Старонкі Вольгі Якубоўскай у Instagram і Facebook прызнаны экстрэмісцкімі ў РБ