"Supolka" беларусаў Латвіі запрашае адчуць атмасферу сапраўдных беларускіх Калядаў!
Сяржук Доўгушаў — беларускі спявак, музыкант-мультыінструменталіст. Таксама этнограф, заснавальнік культурнага руху «Спеўны Сход» , Установы «ЭтнаТрадыцыя» і Фундацыі «Дом творцаў», гурта мужчынскіх спеваў “Kasary” .
ВАС ЧАКАЕ:
• Удзел у традыцыйным калядным абрадзе з Зоркай, Мядзведзем, Жоравам і Казлом (чаму не з Казой, даведаецеся на імпрэзе);
• Музычны выступ Сержука з каляднымі песнямі пад колавую ліру і беларускія дудкі;
• Зімовыя гульні, танцы, карагоды, сюрпрызы і розыгрышы;
• Конкурс на лепшую Калядную Зорку
…і яшчэ шмат цікавага!
Адзін з прыкладаў для натхнення і стварэння каляднай зоркі ў відэа майстар-класа ад "Этна Традыцыі"
І трошачкі фота зорак-прыгажунняў.
Памятайце, аднолькавых зорак, як і аднолькавых людзей не існуе. Прыходзьце, калі ласка, са сваёй на свята. Для ўдзелу ў конкурсе патрэбна зарэгістравацца па спасылцы, каб арганізатары лепей запланавалі гэтую частку мерапрыемства.
Усе зарэгістраваныя на імпрэзу ці на конкурс атрымаюць калядную паштоўку з асабістым подпісам Сержука Доўгушава.
28.12.2024
Ieriķu iela 43A, Rīga
Сардэчна запрашаем у 15:30 | 16:00 пачатак імпрэзы
Уваход вольны. Ваша падзяка - данаты выканаўцу.
Каб мы маглі падрыхтаваць для Вас усё неабходнае, просім загадзя зарэгістравацца па спасылцы. У якасці ўдзячнасці прыемны падарунак – калядная паштоўка з аўтографам выканаўцы.