Гадавіна аварыі на ЧАЭС

Галоўная / Навiны / Гадавіна аварыі на ЧАЭС

35 гадоў аварыі на ЧАЭС

Сёння спаўняецца 35 гадоў з дня адной з самых страшных тэхнагенных катастроф у гісторыі чалавецтва - аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

 

"Лекары чамусьці паўтаралі, што яны атруціліся газамі, ніхто не гаварыў пра радыяцыю. А горад запоўніўся ваеннай тэхнікай, перакрылі ўсе дарогі. Усюды салдаты. Перасталі хадзіць электрычкі, цягнік. Мылі вуліцы нейкім белым парашком…"

 

Людміла Ігнаценка, жонка загінулага пажарніка.

Сведчанне з кнігі "Чарнобыльская малітва"