Канцэрт Аляксандра Памідорава ў падтрымку беларускіх палітзняволеных.

Галоўная / Навiны / Канцэрт Аляксандра Памідорава ў падтрымку беларускіх палітзняволеных.

12 студзеня пройдзе адмысловы выступ беларускага артыста і музыкі Аляксандра Памідорава (гурт Pomidor/OFF) у падтрымку беларускіх палітзняволеных — aнархістаў.

Беларусы па ўсім свеце традыцыйна працягваюць адзначаць свае падвойныя Калядныя ды навагоднія святы. Але вялікая частка намагаецца святкаваць ва ўмовах вымушанага выгнання. А яшчэ вялікая частка нашых суайчыннікаў сустракае святы Божага Нараджэння і Новага Года за кратамі, у бесчалавечых турэмных і карцарных умовах.

Сярод іх ёсць шмат анархістаў, арыштаваных і кінутых у клеці па сфабрыкаваных справах, дагэтуль не вядомы лёс футбольных «фанатаў», шмат людзей у Беларусі зараз церпяць проста з-за сваіх рэлігійных прынцыпаў. Святы заўсёды дораць нам надзею. Але мы ўжо добра ведаем, што мы можам зрабіць разам, калі мы не проста спадзяемся на лепшае, а бяром справу ў свае рукі. Не толькі Калядная зорка вядзе нас, а і абраны шлях кожнага, хто стаіць супраць гвалту!

Каб разам адзначыць святы i падтрымаць беларускіх палітычных вязняў, сустрэнемся 12 студзеня ў 18:00 у памяшканні кававага кааператыву Zapatista Baltica па адрасе Brīvības iela, 109, Rīga. Уваход вольны (данаты ў падтрымку вітаюцца).

Падпішыся на навіны!  |  Падтрымаць нашу дзейнасць!