«Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»
25 сакавiка ў памяшканнi Арт-станцыi «Дубулты» у Юрмале была адкрыта выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020» , якая распавядае пра новую дэмакратычную культуру Беларусі.
Куратары выставы падкрэсліваць, што праект паказвае новую дэмакратычную культуру Беларусі, яе этычныя прынцыпы, творчыя стратэгіі і візуальныя элементы. Дэмакратычная культура Беларусі, на думку стваральнікаў выставы, еўрапейская, міралюбная, стваральная і мае выразныя чалавечыя мэты. Экспазіцыю структуруюць восем храналагічных гісторый лета і восені 2020 года ў фотаздымках, каментарыях і практычнай атрыбутыцы. На арт-станцыі таксама прадстаўлены плакаты беларускага дызайнера Уладзіміра Цэслера і работы керамісткi Ганны Мядзведзевай.
Выстава працягнецца да 28 траўня i працуе кожны дзень з 9.00 да 17.30 у памяшканнi Арт-станцыi "Dubulti" (ч.ст. «Dubulti», Zigfrīda Meierovica prospekts 4, Jurmala).