(НЕ)РАССТРАЛЯНЫЯ

Галоўная / Навiны / (НЕ)РАССТРАЛЯНЫЯ

1 лістапада ў Рыжскім Кутнім доме (былым будынку КДБ) адбудзецца вечар памяці, прысвечаны ахвярам масавага забойства беларускай інтэлігенцыі ў 1937 годзе.

Падзея, вядомая як "Ноч расстраляных паэтаў" (29–30 кастрычніка 1937 г.), калі было забіта больш за 130 дзеячаў культуры, лічыцца самай трагічнай датай у гісторыі Беларусі. Гэта была кульмінацыя рэпрэсій, мэтай якіх было знішчэнне носьбітаў беларускай нацыянальнай ідэі.

Выбар месца правядзення мерапрыемства з'яўляецца напамінам пра тое, што механізмы рэпрэсій усё яшчэ дзейнічаюць: сёння ў Беларусі больш за 1200 палітычных зняволеных.

У праграме вечара:

16:00 – Экскурсія па былым будынку КДБ (на ангельскай мове, абавязковая папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы. Для тых, хто не прыме ўдзел у экскурсіі будзе магчымасць задаць пытанні грамадзяніну Латвіі, былому палітвязню Дзмітрыю Міхайлаву, і атрымаць інфармацыю аб сучасным палітычным зняволенні ў Беларусі ад непасрэдна ад сведкі.
Нагадаем: у снежні 2022 года Дзмітрыйс Міхайлаўс быў асуджаны ўладамі Беларусі да чатырох гадоў калоніі за публічную крытыку Аляксандра Лукашэнкі і заклікі да санкцый супраць Рэспублікі Беларусь, але быў датэрмінова вызвалены ў чэрвені 2025 года намаганнямі адміністрацыі прэзідэнта ЗША.

17:00 – Лекцыя пра сталінскія рэпрэсіі, якую правядзе даследчыца і былая палітзняволеная Валерыя Чарнаморцава. Яна раскажа пра трагедыю 1937 года і пра тое, як беларусы захоўваюць памяць пра яе, нягледзячы на спробы сучаснага рэжыму яе здушыць (на беларускай мове з магчымасцю пераклада на ангельскую).

Пасля гэтага выступіць легенда беларускага блюза Юрый Несцярэнка (лідар гурта White Night Blues). Яго пераклад песні "Сьнег" на беларускую мову натхніў нават Андрэя Макарэвіча на яе выкананне. Юрый Несцярэнка разам з Антонам Сіроціным прэзентуюць праграму аўтарскіх песень, прысвечаную памяці расстраляных паэтаў.

Запрашаем усіх 1 лістапада далучыцца да вечару памяці ў Кутнім доме (Brīvības iela 61, Rīga).
Уваход вольны (ахвяраванні вітаюцца).

Мерапрыемства арганізавана Асацыяцыяй беларусаў Латвіі «Суполка» і Музеем акупацыі Латвіі.