Мы зарэгістравалі грамадскае аб'яднанне "Суполка"

Галоўная / Навiны / Мы зарэгістравалі грамадскае аб'яднанне "Суполка"

Описание

У Латвiі створана i афіцыйна зарэгiстравана «Суполка Беларусаў у Латвiі». Наша арганізацыя створана беларусамі для беларусаў і ўсіх, хто цікавіцца і любіць нашу Радзіму.

Асноўная мэта згуртаваньня – падрымлiваць інтарэсы беларусаў і іх сем’яў у Латвiі, быць сувязным звяном паміж беларускай і  латвiйскай культурай і грамадствам, наладжваць кантакты паміж беларусамі і латышамі.

Мы таксама зацікаўлены ва ўдзеле ў латвiйска-беларускіх праектах супрацоўніцтва, жадаем дапамагаць беларусам інтэгравацца ў латвiйскую культурную і працоўнае жыццё і садзейнічаць станоўчаму іміджу Беларусі і беларусаў у Латвiі.

Калі ты ведаешь адказ на вокліч "Жыве Беларусь!" - "Жыве вечна!", то нам з табою ў  адным накірунку.
Мы заўсёды рады новым сябрам!

Сардэчна запрашаем ў  «Суполку Беларусаў у Латвiі»! Будзьце разам з намi!

Мы маем прыкласьці усе намаганьні, каб Беларусь ды народ яе жылі ды развіваліся у эурапейскім кантэксце, як належыць эурапейскай нацыі, каб у Краі панавала свабода ды верхавенства закона. Гэтага досыць, бо усё астатняе у нас ёсьць.