Прыняты папраўкі ў закон аб дарожным руху

Галоўная / Навiны / Прыняты папраўкі ў закон аб дарожным руху

Дзякуючы зваротам Суполкi беларусаў Латвii i намаганням Офiса Святланы Цiханоўскай, Сойм Латвii большасцю галасоў прыняў папраўкі ў Закон аб дарожным руху, якія дазваляюць беларусам са статусам уцекача (альбо альтэрнатыўным) пастаноўку аўтамабіляў на ўлiк на тэрмiн да 3-х гадоў без сэртыфiкацыi i тэхнiчнага агляду:

“70.2 Latvijā bēgļa vai alternatīvā statusu ieguvušam Baltkrievijas pilsonim ir atļauts saskaņā ar mehānisko transportlīdzekļu īpašuma, turējuma un lietošanas tiesību iegūšanu, kā arī transportlīdzekļu īpašnieku, turētāju un lietotāju atbildību reglamentējošu normatīvo aktu prasībām uz laiku līdz trim gadiem Latvijā reģistrēt Baltkrievijā reģistrētu transportlīdzekli bez atbilstības apliecinājuma (atbilstības novērtēšanas).”

Мы выказваем падзяку дэпутатам Латвійскага Сойма за прынятае рашэнне і групе падтрымкі дэмакратычнай Беларусі, Міністэрству замежных спраў Латвіі, амбасадару па асобых даручэннях за падтрымку беларусаў.

UPD
На даны момант папраўкі яшчэ не набылі сваю моц i рух на аўтамабілях з беларускімі нумарамі па тэрыторыі Латвіі без спецыяльнага дазволу забаронены.