Вынікі 2025 года

Галоўная / Навiны / Вынікі 2025 года

Хочацца азірнуцца і падвесці вынікі мінулага года:

Жнівень – снежань 2025, Рыга
Ініцыяваны і праведзены кансультацыі з МЗС Латвіі і дэпутацкай групай «За дэмакратычную Беларусь» па захаванні беларускамоўнага кантэнту на партале LSM. Гэта ўключала ўдзел у пасяджэнні парламенцкай камісіі па рэформе LSM і забеспячэнне афіцыйнай падтрымкі ад Еўрапейскай і Беларускай асацыяцый журналістаў, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Офіса Святланы Ціханоўскай.
Вынікі: Удалося захаваць беларускі кантэнт на партале; падоўжаны працоўны кантракт з прадстаўніком былой беларускай секцыі.

Снежань 2025, Рыга
Арганізавана лекцыя гісторыка Максіма Каралёва, прысвечаная падзеям у гісторыі беларусаў у Латвіі ў 1920-я гады.

Кастрычнік 2025, Рыга
Арганізаваны вечар памяці «Ноч расстраляных паэтаў» у «Кутнім доме» (былы будынак КДБ). У мерапрыемстве прынялі ўдзел гісторык Валерыя Чарнаморцава і музыкі Юрый Несцярэнка і Антон Сіроцін.

Верасень 2025, Стакгольм
У супрацоўніцтве з Народнай Амбасадай Беларусі ў Швецыі арганізавана выстава «Беларусь: Мастацтва за кратамі» ў парламенце Швецыі.

Жнівень 2025, Рыга
Арганізавана лекцыя Валерыі Чарнаморцавай пра Ларысу Геніюш — сімвал непакорнасці, якая прайшла ГУЛАГ і адмовілася ад савецкага грамадзянства. Мерапрыемства прымеркавана да 5-й гадавіны беларускіх пратэстаў 2020 года.

Красавік – чэрвень 2025, Рыга
Ініцыяваны і праведзены кансультацыі з МЗС Латвіі і дэпутацкай групай «За дэмакратычную Беларусь» супраць увядзення абмежаванняў на здзелкі з нерухомасцю для грамадзян Беларусі, уключаючы ўдзел у пасяджэнні парламенцкой камісіі.
Вынік: Забяспечаны заканадаўчыя выключэнні для ўладальнікаў ПМЖ Латвіі і статуса уцекача на момант прыняцця закона і для уладальнікаў ПМЖ ЕС.

Май 2025, Рыга
Арганізаваны кансультацыі з юрыстам Алвісам Шкендэрсам («Patvērums Drošā māja») па юрыдычных пытаннях беларускай дыяспары ў Латвіі.

Май 2025, Рыга
Скаардынавана і арганізавана сустрэча з прадстаўнікамі МЗС Латвіі, Сейма і праваабарончых арганізацый у падтрымку беларускіх палітвязняў.

Май 2025, Рыга
У супрацоўніцтве з Праваабарончым цэнтрам «Вясна» арганізавана выстава «Беларусь: Мастацтва за кратамі» ў Сейме Латвіі. У адкрыцці прынялі ўдзел віцэ-спікер Сейма Антаніна Нянашава і лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская.

Красавік 2025, Рыга
Арганізаваны канцэрт беларускага рок-спявака Піт Паўлава.

Сакавік 2025, Даўгаўпілс
Пры падтрымцы культурнага цэнтра New East арганізавана выстава мастака Pan Zmi Thor «Belarus = Europe» » з удзелам у адкрыцці прадстаўніцы дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь» ў Сейме Латвіі Маріте Лузе.

Студзень – люты 2025, Рыга
У супрацоўніцтве з Праваабарончым цэнтрам «Вясна» арганізавана арт-інсталяцыя «Нязломныя» з удзелам у адкрыцці намесніцы старшыні Рыжскай думы Лінды Озала. Праект прысвечаны зняволеным праваабаронцам, у тым ліку нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму.

Студзень 2025, Рыга
Арганізаваны канцэрт Аляксандра Памідорава ў падтрымку беларускіх палітзняволеных–aнархістаў.

Студзень 2025, Рыга
У супрацоўніцтве з выдавецтвам «Gutenberg» арганізавана перадача беларускіх кніг у рэфармаваную былую беларускую школу.


Падпішыся па спасылцы на наш telegram-канал, каб атрымаць навіны першым! 

Наша праца магчымая толькі дзякуючы вашай падтрымцы.
Вы можаце дапамагчы нам працягваць сваю дзейнасць і ладзіць беларускія імпрэзы ў Латвіі, зрабіўшы аднаразовы перавод на рахунак SUPOLKA ASOCIĀCIJA у Swedbank'у LV47HABA0551059544561 з адзнакай ZIEDOJUMS альбо дапамагаць нашай працы штомесяц, зрабіўшы падпіску на платформе STRIPE па гэтых спасылках на 5, 10 альбо 20эўра.