Сёлета беларуская дыяспара Латвіі ўпершыню возьме ўдзел у штогадовым Дні Рыгі, размясціўшы свой стэнд на Ратушнай плошчы ў суботу, 19 жніўня 2023 г., з 14.00 да 20.00.
Для азнаямлення і папулярызацыі традыцыйнага беларускага народнага мастацтва пройдуць майстар-класы па вырабе выцінанкі i лялек-абярэгаў “Жаданніца”. Сучасную Беларусь прэзентуюць працы Вольгі Якубоўскай, а таксама мастачка правядзе майстар-клас па жывапісе акрылам на шоперах.
Для самых маленькіх удзельнікаў мы рыхтуем настольныя гульні на падабенства беларускіх і латышскіх слоў, а таксама ўзораў нацыянальных арнаментаў.
Плануецца фотазона з работай Вольгі Якубоўскай «Коцiкі Свабоды ў Рызе».
З галоўнай сцэны на Ратушнай плошчы ў 16:15 ад беларускай дыяспары горад павiншуе запрошаны да нас Лявон Вольскi. Зачынiць беларускае аддзяленне хор «Frachori», выканаўшы варыянт латышскага гімна «Saule, Pērkons, Daugava» на беларускай мове як сімвал падтрымкі Латвіяй Вольнай Беларусі.
На набыццё інструментаў і неабходных матэрыялаў для правядзення майстар-класаў, друку прэзентацыйных матэрыялаў, вырабу фотазоны неабходны дадаткова грошы. Дапамагчы ўдзелу беларускага стэнда на Дні Рыгі вы можаце, зрабіўшы ўнёсак на платформе opencollective.com/supolka_lv.
Запрашаем да ўдзелу са сваімі ідэямі! Таксама нам неабходны валанцёры на стэнд, якія валодаюць латышскай і англійскай мовамі на гутарковым узроўні.
Сардэчна запрашаюць да ўдзелу ў беларускім Дні Рыгі, каб разам адзначыць 822-ія ўгодкі сталіцы Латвіі!