Штотыднёвыя акцыі пратэсту
Мы праводзім штотыднёвыя акцыі пратэсту ў падтрымку народа Беларусі, супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў у дачыненні да мірных пратэстуючых. А 25 кастрычнiка мы правялi Гранд-марш у падтрымку Народнага ультыматума. У сувязі з сітуацыяй з Кавід са снежня мы спынілі маршы на вуліцах i пачалi працу ў сацыяльных сетках. Але як толькі сітуацыя стабілізуецца, мы зноў працягнем выходзіць. Да перамогі!